У галоўным корпусе ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» адбыўся 18-ы выпуск афіцэраў факультэта Генеральнага штаба.
Да ўдзельнікаў урачыстай цырымоніі звярнуліся Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і першы намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Рэспублікі Беларусь Ігар Дземідзенка.Напрыканцы мерапрыемства са словам ад выпускнікоў факультэта выступіў падпалкоўнік Павел Кузьма.
Дыпломы былі ўручаны 155 афіцэрам, з іх 19 — афіцэрам аператыўна-стратэгічнага ўзроўню і 136 — афіцэрам аператыўна-тактычнага ўзроўню.
Факультэт Генеральнага штаба закліканы забяспечыць падрыхтоўку прафесійнай ваеннай эліты, здольнай камандаваць злучэннямі, аб'яднаннямі і відамі Узброеных Сіл, кіраваць упраўленнямі цэнтральнага апарата Міністэрства абароны і Генеральнага штаба ў сучасных умовах.
Каля 50 выпускнікоў факультэта сталі генераламі і ўзначальваюць міністэрствы і ведамствы, камандуюць войскамі і аб'яднаннямі, кіруюць дэпартаментамі і ўпраўленнямі. Больш за 40 выпускнікам прысвоены вучоныя ступені і званні, і яны сёння ўзначальваюць і працуюць у навуковых арганізацыях і ўстановах адукацыі.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара