Top.Mail.Ru

У сталіцы адбыўся выпуск афіцэраў устаноў адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

1735
29.06.2025 | 10:23

На плошчы Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія выпуску афіцэраў устаноў адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» і «Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь».

За выдатную паспяховасць, прыкладную дысцыпліну, актыўны ўдзел у навуковай рабоце, залатыя медалі, дыпломы з адзнакай, а таксама наручны гадзіннік ва ўзнагароду міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў уручыў 37 лейтэнантам.

Потым адбылася цырымонія выдачы дыпломаў астатнім выпускнікам.

Маладыя афіцэры прадоўжаць службу ў Міністэрстве ўнутраных спраў, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, Следчым камітэце, Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўным пагранічным камітэце і іншых ведамствах, якія ўваходзяць у сістэму забеспячэння Нацыянальнай бяспекі.

Мерапрыемства завяршылася памятным фатаграфаваннем.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю