2168
28.04.2025 | 11:11
З 24 па 27 красавіка ў Мінску праходзіў Кубак свету па суднамадэльным спорце «Мінская вясна-2025».
Удзельнікі спаборніцтваў, якія прыехалі з васьмі краін: Беларусі, Германіі, Грузіі, Казахстана, Літвы, Расіі, Турцыі, Узбекістана, прадставілі стэндавыя мадэлі ў класе «C» і радыёкіраваныя яхты «RG65», «F5-E».
Спаборніцтвы праводзіліся на дзвюх пляцоўках: стэндавыя спаборніцтвы ў ГЦ «Прызма», гоначныя старты радыёкіраваных яхт — на Камсамольскім возеры.Усяго ў турніры прынялі ўдзел каля 150 спартсменаў, якія прадставілі ў розных класах 240 мадэляў.
Арганізатары спаборніцтваў: міжнародная федэрацыя суднамадэльнага спорту SMSIF, цэнтральны апарат ДТСААФ, СДЮСТШ па водных відах спорту ДТСААФ, грамадскае аб’яднанне «Федэрацыя суднамадэльнага спорту».
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара