Top.Mail.Ru

У сталіцы ўрачыста віншуюць ветэранаў з Днём Перамогі

1285
05.05.2025 | 18:21

5 мая кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Уладзімір Шыбека павіншаваў з Днём Перамогі ўдзельніка вайны радавога Аркадзя Іванавіча Ермаковіча, уручыў ветэрану падарунак. Таксама ветэран атрымаў матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі.

Намеснік ваеннага камісара Заводскага раёна г. Мінска падпалкоўнік Дзмітрый Манкевіч узнагародзіў франтавіка юбілейным медалём «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».

У цырымоніі віншаванні прынялі ўдзел члены грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», навучэнцы сярэдняй школы № 82 г.Мінска.

Аркадзь Іванавіч праходзіў ваенную службу ў 417 знішчальна-супрацьтанкавым дывізіёне з 6 лістапада 1944 г. па 20 ліпеня 1951 г.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю