960
13.10.2025 | 17:11
19 кастрычніка ў Мінску адбудзецца фінал рэспубліканскага конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных жанчын «Краса Беларусі 2025».
У мерапрыемстве прымуць удзел 15 канкурсантак.
З сённяшняга дня з фіналісткамі конкурсу праводзяцца майстар-класы па сцэнічным майстэрстве, дэфіле і фота-відэапластыцы.
Да фіналу ўдзельніцам трэба прайсці некалькі этапаў і конкурсаў, а ў найбліжэйшую нядзелю ў вялікай Тэатральнай зале дзяржаўнай установы «Мінскканцэрт» адбудзецца фінал, па заканчэнні якога мы даведаемся імёны пераможцаў конкурсу прыгажосці сярод шматдзетных жанчын «Краса Беларусі 2025».
Віктар ІВАНЧЫКАЎФота Віктара ІВАНЧЫКАВА