Top.Mail.Ru

У Строчыцах адзначалі Масленіцу — даўняе свята заканчэння зімы і сустрэчы вясны

467
02.03.2025 | 07:37

Традыцыйныя абрады, танцы і спевы — усё з адзнакай «выдатна» прапанавалі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыце таленавітыя супрацоўнікі: Сяргей Ярмаловіч, Яна Патапенка, Паліна Чэпа, Ліля Міхайлава, Аліса Запольская (акампаніятар) ды іншыя прадстаўнікі знакамітага месца гісторыі беларускай вескі. Напрыклад, прадстаўленне мясцовага лялечнага тэатра «Батлейка» і цэнявога «Вяртэп» — эксклюзіўны прагляд (больш нідзе не ўбачыш) для взрослых і дзецяй.

Шмат бліноў, шашлыкоў, узяцце Масленічнага слупа з падарункамі- ад торбачкі бульбы ды смакоццяў і напаю для мачо-мужчын. Гульні і забавы на любы густ і ўзрост шматлікіх гасцей- гэта Загавіны, Запусты, Папелец, Аўласэ (кажуць, у розных месцах на Беларусі яшчэ і так называлі Масленіцу) зрабілі гэтае абрадавае свята вельмі папулярным і наведвальным. На галоўнай канцэртнай пляцоўцы з расшыранай праграмай выступіў 1 сакавіка Народны ансабль народнай песні «Жытніца» з Ашмян. Цеткі-прыгажуні ў шыкоўных нацыянальных касцюмах прыехалі ў Строчыцы з Гродзенскай вобласті, на задавальненне ўласнае і гледачоў выступілі натхненна і самабытна. На іншых лакацыях праходзілі нянудныя і карысныя заняткі па інтарэсах: біліся мяшкамі, вучыліся пілаваць і здзіраць кару з паленаў, на майстар-класе па выцінанцы выразалі анёлаў і іншых чароўных персанажаў, вадзілі карагоды, пелі і танчылі.

Рэканструкцыя абраду «Наведванне маладухі», «Пахаванне Дзеда» (яго запазычылі ў Гарадоцкім раёне, Віцебскай вобласці) сталі вішанькай на Маслянічным блінку. Грандыёзным вогненным шоу і спальваннем Марены- міфалагічнага, нядобрага персанажа-лялькі, праводзіла зіму і сустрэлі вясну!

Аляксандр Грыгор’еў, фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю