Звычайна яно адзначалася 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў — Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Ісусу Хрысту дары — золата, ладан і міру.
Традыцыйна лічыцца, што Мельхіёр быў старцам і каралём Аравіі, Бальтазар — сярэдніх гадоў і царом Эфіопіі, Каспар — юнаком і каралём Тарса. У беларускіх вёсках у гэты дзень хадзілі па дварах і віншавалі гаспадароў. Вось і ў Строчыцах свята праходзіла па такім жа старажытным сцэнарыі - яшчэ і з прадстаўленнем лялечнага тэатра «Батлейка» і майстар-класамі. Публіцы ўсё спадабалася. Супрацоўнікі музея-скансена — людзі творчыя і ўмеюць далучаць гледачоў да дзейства. Яны хутка навучылі прысутных разам спяваць, танчыць і вадзіць карагод. Гаспадарамі свята адчулі сябе не толькі Каспар, Мельхіёр і Бальтазар, але і ўсе госці.
Аляксандр Грыгор’еў, фота аўтара