Top.Mail.Ru

У Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага адбыўся конкурс «Мінскі майстар-2025» сярод работнікаў зялёнага будаўніцтва

946
11.06.2025 | 19:29

Гэта штогадовае спаборніцтва сярод работнікаў раённых аддзяленняў прадпрыемства «Мінскзелянбуд».

Новаўвядзеннем апошніх гадоў тут стаў конкурс на лепшую тапіарную стрыжку, калі з дапамогай інструментаў майстры надаюць раслінам загадзя пэўную форму. У гэтым відзе праграмы лепшым стаў Юрый Лебедзеў з Цэнтральнага раёна Мінска.

У асноўным выглядзе конкурсу па стварэнні кветкавай кампазіцыі ўдзельнічалі па два работнікі з дзесяці каманд усіх раёнаў сталіцы. Разнастайныя кампазіцыі з цікавымі назвамі «Кубік Рубік», «У гасцях у бабулі», «У трыдзевятым царстве» і іншыя кожнае па-свойму парадавала шматлікіх гледачоў, спецыялістаў зялёнага будаўніцтва і журы сёлетняга спаборніцтва. Лепшым пасля доўгіх спрэчак сярод членаў кампетэнтнага журы стала таксама кампазіцыя каманды «Зелянбуда «Цэнтральнага раёна «Віні-Пух ідзе ў госці», створаная фларыстам Валянцінай Атрашкевіч.

Моманты гэтага конкурсу ў нашым фотарэпартажы.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю