16 мая у Цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў Фестываль юных тэхнікаў «ТэхнаРух».
У рамках фестывалю функцыянавалі інтэрактыўныя пляцоўкі па напрамках дзейнасці Цэнтра, была арганізавана работа майстар-класаў ад ВНУ-партнёраў, прадпрыемстваў і арганізацый, прайшлі спаборніцтвы па робататэхніцы, трасавым мадэляванні, мотаджымхане (спаборніцтва па фігурным ваджэнню матацыклаў, спаборніцтвы па ваджэнню картаў на хуткасць), распрацоўцы кампутарных гульняў, на мове праграмавання Scratch, майстар-клас па радыёэлектроніцы (паянне і праграмаванне мікракантролера Arduino), майстар-клас па кіраванні беспілотнымі лятальнымі апаратамі ў віртуальным асяроддзі. Удзельнікамі і гледачамі мерапрыемства сталі навучэнцы ўстаноў адукацыі горада Мінска.
Ксенія ЛІННІК