Top.Mail.Ru

У вёсцы Рычоў Жыткавіцкага раёна весела і прыгожа прайшоў старажытны народны абрад «Юраўскі карагод»

76
07.05.2026 | 11:13

Фальклорны ансамбль «Дубравіца» Рычоўскай сярэдняй школы выйшаў у поле, дзе правёў абрад «Юраўскі карагод». 

Шмат гадоў таму ў тым жа Жыткавіцкім раёне мастацкі кіраўнік сельскага клуба вёскі Пагост Кацярына Аляксееўна Панчэня адрадзіла гэтае самабытнае свята. Сельскія жыхары ў гэты дзень выходзяць у поле, кружаць карагод, выпякаюць вялікі хлебны каравай. І ўсё гэта робіцца для таго, каб на зямлі вырас добры ўраджай пшаніцы, жыта, аўса. Абрад працягвае жыць, а ў 2019 годзе атрымаў званне нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці ЮНЕСКА.

Віктар ДРАЧОЎ, Жыткавіцкі раён

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю