Top.Mail.Ru

Удзельнікі аўтапрабегу «Гарады-героі — гарады герояў» прынялі ўдзел у мерапрыемствах у сталіцы Беларусі

1439
21.06.2025 | 17:08

21 чэрвеня ўдзельнікі аўтапрабегу «Гарады-героі — гарады герояў» па маршруце Масква — Брэст прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу і цырымоніі ўскладання кветак да абеліска «Мінск — горад-герой».

Да прысутных звярнуліся старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран, старшыня Маскоўскай гарадской Думы Аляксей Шапашнікаў, кіраўнікі органаў заканадаўчай улады суб’ектаў і гарадоў Расійскай Федэрацыі, якія ўдзельнічаюць у аўтапрабегу.

Падчас мітынгу Дар’і Папко, праўнучцы загінулага ў 1941 годзе пад Ленінградам чырвонаармейца Шчукіна Ягора Пятровіча, перадалі фатаграфію і медальён салдата, які гераічна загінуў у баі. Імя байца будзе ўшанавана на воінскім брацкім пахаванні ў пасёлку Свірбуд Ладэйнапольскага раёна Ленінградскай вобласці.

У Мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай тых, хто паслужыў», адбылася памінальная літыя і цырымонія закладкі адзінаццаці капсул з зямлёй з гарадоў-герояў у нішы крыпты храма.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю