Top.Mail.Ru

Урачыстая цырымонія пасвячэння маладых архівістаў адбылася ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

731
05.09.2025 | 19:51

5 верасня ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўрачыстага прысвячэння трыццаці маладых архівістаў.

Перад пачаткам мерапрыемства маладыя супрацоўнікі прынялі ўдзел у экскурсіі па установе, падчас якой пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва. Кожная група з экскурсіяй прайшла пяць этапаў па асноўных напрамках дзейнасці архіўнай установы: камплектаванне, улік і навукова-даведачны апарат, забеспячэнне захаванасці, аблічбоўка дакументаў, выкарыстанне.

Затым удзельнікі цырымоніі сустрэліся з кіраўнікамі архіўных устаноў, якія распавялі пра спецыфіку арганізацый і адказалі на пытанні.

Урачыстая цырымонія пасвячэння ў маладыя архівісты пачалася з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Да прысутных звярнуліся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, ганаровыя госці.

Маладыя спецыялісты вымавілі словы Клятвы: «Я, прыступаючы да працы ў архіўнай галіне Беларусі, урачыста клянуся: дзейнічаць у адпаведнасці з законам „Аб архіўнай справе і справаводстве“; забяспечваць захаванасць і ўлік дакументаў; выкарыстоўваць архіўныя дакументы ў інтарэсах грамадства; прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці свайго калектыву і галіны ў цэлым. Калі я парушу гэтую клятву, то хай мяне асудзіць архіўная галіна. Клянуся, Клянуся, Клянуся!!!».

Кожнаму ўдзельніку цырымоніі былі ўручаны памятныя сувеніры. Завяршылася мерапрыемства памятным фатаграфаваннем.  

Архіўная служба Беларусі — гэта 10 рэспубліканскіх архіўных устаноў, 9 абласных і 16 занальных архіваў. Усе архівы падобныя, але кожны мае свае асаблівасці, якія адрозніваюць яго ад іншых.

Фота Віктара ДРАЧОВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю