Top.Mail.Ru

Ушанавалі памяць Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы

564
15.08.2025 | 15:12

Сёлета ў год 80-годдзя Перамогі ў крыпце храма-помніка «У гонар Усіх Святых» была пахавана капсула з зямлёй з месца гібелі экіпажа Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы.
Больш за 60 неабыякавых беларусаў прынялі ўдзел у гэтай жалобнай цырымоніі, якую правёў протаіерэй Фёдар Поўны. Памяць пра подзвіг
савецкіх лётчыкаў, якія 26 чэрвеня 1941 года пасля бамбардзіроўкі фашысцкай калоны тэхнікі, на пашкоджаным варожым снарадам самалёце, цаною сваіх жыццяў здзейснілі вогненны таран у гушчу войскаў і танкаў ворага, будзе жыць вечна.
Зямлю з месца подзвігу ў раёне вёсак Мацкі і Меркавічы Лагойскага раёна ў крыпту даставілі члены пошукавага атрада. А саму закладку капсулы ажыццявілі праўнучка Мікалая Гастэлы - Вольга Гастэла, яе бацька і ўнук героя Міхаіл. У цырымоніі таксама прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі
Ігар Аляксандравіч Марзалюк і іншыя.

Віктар Драчоў

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю