Top.Mail.Ru

Ушанаванне лепшых маладых спецыялістаў Фрунзенскага раёна сталіцы

721
25.04.2025 | 08:03

24 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы адбылося раённае ўшанаванне маладых спецыялістаў арганізацый Фрунзенскага раёна г. Мінска, прымеркаванае да 74-годдзя з дня заснавання раёна сталіцы.

41 лепшаму маладому спецыялісту сфер будаўніцтва, ЖКГ і прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, гандлю, сілавых структур і сацыяльнай сферы былі ўручаны каштоўныя падарункі і кветкі.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел: старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Аляксандр Сазанавец, дырэктар Дзяржаўнага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «ЖЫЛКОМ» Кацярына Гарбачова, памочнік члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірыны Абельскай — Юлія Фралова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мірончык, дырэктар Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Мар’яна Шчоткіна, пракурор Фрунзенскага раёна г. Мінска Андрэй Мурашка.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю