Top.Mail.Ru

Ужо больш за 15 гадоў у вёсцы Азяраны Жыткавіцкага раёна існуе Цэнтр рамёстваў

77
14.05.2026 | 11:31

Тут больш за сорак вясковых дзяцей навучаюцца рамёствам ткацтва, вышыўцы, разьбе па дрэве і вырабу выцінанак. Па спецыяльнасці ткацтва дзяцей навучае Хрысціна Маркевіч, па вырабе выцінанак — Крысціна Труханавец, па разьбе па дрэве — Міхаіл Мельнічэнка і вышыўцы — Галіна Гардзіенка. Усе хлопцы і дзяўчаткі ад другога да адзінаццатага класа Азяранскай сярэдняй школы з задавальненнем прыходзяць ва ўтульны будынак цэнтра рамёстваў і імкнуцца авалодаць гэтымі цікавымі прафесіямі.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю