Top.Mail.Ru

V адкрыты злёт навучэнцаў педагагічных класаў праходзіць у Мінску

1082
14.05.2025 | 18:57

14 мая года ў актавай зале Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылася цырымонія адкрыцця злёту.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звярнуліся рэктар універсітэта Аляксандр Жук і намеснік старшыні Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Смірнова.

Падчас мерапрыемства свае творчыя візітоўкі прадставілі дзесяць каманд удзельнікаў злёту з усіх раёнаў Мінска і прадстаўнікі Мінскай вобласці.

Завяршылася цырымонія адкрыцця канцэртнымі нумарамі творчых студэнцкіх калектываў універсітэта.

Мерапрыемствы з удзелам будучых педагогаў арганізаваны камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і будзе праходзіць на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Лідар».

Злёт завершыць работу 16 мая.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аутара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю