157
25.07.2026 | 16:53
Сёння, 25 ліпеня ў рамках Мінскага трыятлона прайшлі забегі «Версты Мінска». Праграма ўключала чатыры дыстанцыі: асноўныя на 5 і 10 кіламетраў, жаночы забег «ЛедиРан» на 3 км і дзіцячы «ТриКидс» на 0,5 км. Спаборніцтвы стартавалі ад аквапарку «Лебяжы», сёння там разгарнулася спартыўнае свята для гараджан і гасцей сталіцы. На дыстанцыі 10 км золата ўзяў Мікіта Чахоўскі. А першай жанчынай якая фінішавала ў гэтай дыстанцыі стала Лятун Ганна. Пераможцай жаночага забегу стала чэмпіёнка Еўропы па аквалону Сіневіч Аліна.
Ліннік Ксенія