Штогод у апошнюю нядзелю ліпеня тысячы жыхароў нашай краіны адзначаюць прафесійнае свята ваенных маракоў — Дзень Ваенна-Марскога Флоту.
27 ліпеня ў сталіцы ля абеліска «Мінск — горад-герой» сабраліся тыя, хто служыў у Ваенна-Марскім Флоце, члены іх сем’яў.
Роўна ў 10:00 прагучаў бой карабельнай рынды. Пасля выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь пачаўся ўрачысты мітынг. Удзельнікаў свята павіншаваў старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ваенных маракоў» капітан 2 рангу Валерый Халадзілін кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Быстроў.
Пасля хвіліны маўчання па загінуўшых у баях і паходах, памерлым ваенным маракам адбылося ўзнагароджанне ветэранаў ВМФ за актыўную грамадскую і ваенна-патрыятычную работу.
Па заканчэнні афіцыйнай часткі свята ўдзельніцы вакальнай групы «Гармонія» падарылі ваенным маракам свае песні.
Мерапрыемства завяршылася сумесным фатаграфаваннем.
Арганізатар мерапрыемства — грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз ваенных маракоў».
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў