Top.Mail.Ru

Вернасць Радзіме назаўжды. У Мінску 270 выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў МУС прынеслі клятву

924
11.11.2025 | 15:15

У Мінску прайшла цырымонія прынясення клятвы выхаванцамі ваенна-патрыятычных клубаў МУС.

На плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску 270 выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў МУС прынеслі клятву. Таксама ў клубаў праваахоўнага ведамства ўпершыню з’явіўся ўласны сцяг. 

«Мы прыехалі з Маладзечна. Наш клуб знаходзіцца ў гімназіі № 10. Ён утвораны на базе Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы. Сённяшняе мерапрыемства для мяне значыць тое, што я павінен буду заставацца верны Радзіме да канца. Мой дзядуля — ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Я вырашыў пайсці па яго слядах. У нас у ваенна-патрыятычным клубе праходзяць розныя мерапрыемствы. Напрыклад, мы можам выехаць садзіць лес, шмат ідэалагічных мерапрыемстваў, розных заняткаў і актыўнасцяў», — расказаў журналістам выхаванец клуба «Філін» Аляксандр Кузьмук.

Мы правялі важнае ідэалагічнае мерапрыемства. Яно застанецца ў памяці ва ўсіх выпускнікоў ваенна-патрыятычных клубаў МУС. Калі мы віншавалі хлопцаў з прынясеннем урачыстай клятвы, у іх ва ўсіх гарэлі вочы. Відаць, што гэта іх прызванне. Многія з іх хочуць паступіць у ведамасныя ВНУ. Але гэта ўсё роўна. Самае галоўнае, што сёння хлопцы ўжо гатовыя абараняць нашу Радзіму. «Гэта сапраўдныя патрыёты», — адзначыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Ён звярнуў увагу на тое, што мерапрыемства нездарма праходзіць менавіта 10 лістапада, у дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. «У МУС ёсць устойлівая пераемнасць пакаленняў. У нас існуюць клубы, два ліцэі, дзве ведамасныя ВНУ. Каледж МУС пачне сваю работу з 1 студзеня 2026 года. A 1 верасня там ужо будуць навучацца першыя курсанты. Карыстаючыся выпадкам, хачу павіншаваць усіх нашых ветэранаў з гэтым выдатным святам. Нашы ветэраны — вельмі актыўныя людзі, якія, нягледзячы на тое, што пайшлі на заслужаны адпачынак, не сядзяць дома, пастаянна ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах, якія праходзяць у нашай краіне. Я хачу ім пажадаць шчасця, здароўя і поспехаў», — сказаў кіраўнік праваахоўнага ведамства. 

Фота Віктара Драчова

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю