У мінулую нядзелю ў спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па танцавальным спорце «Золата сталіцы».
— У спаборніцтве ўдзельнічаюць танцоры з г. Мінска і ўсіх абласцей Беларусі. Па даных папярэдняй рэгістрацыі ў турніры прымаюць удзел каля 500 танцораў. Удзельнікі змогуць прадэманстраваць сваё майстэрства, запал і талент на танцавальным паркеце, акружаным гледачамі, тымі, што любіць танец і спорт. Узрост танцораў — ад 6 да 28 гадоў. Турнір «Золата сталіцы» мы праводзім з 2008 года, сённяшнія спаборніцтвы завяршаюць цыкл нашых мерапрыемстваў у 2026 годзе, — расказаў чытачам zviazda.by адзін з арганізатараў спаборніцтваў — кіраўнік танцавальна-спартыўнага клуба «МайТанго», 3-разовы чэмпіён Беларусі, майстар спорту Рэспублікі Беларусь Павел Ярцаў. — Турнір традыцыйна прыцягвае вялікую колькасць удзельнікаў. Усім пераможцам у намінацыях будуць уручаны кубкі, медалі, дыпломы і прызы.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны алімпійскі камітэт і Прэзідэнцкі спартыўны клуб Рэспублікі Беларусь, асацыяцыя «Беларускі альянс танцавальнага спорту», Беларуская асацыяцыя танца, танцавальна-спартыўны клуб «МайТанго».
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў