Top.Mail.Ru

Вучымся служыць закону, народу, Айчыне

1123
23.08.2025 | 10:11

На базе Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС Рэспублікі Беларусь праходзіць навучальны збор з курсантамі першага курса Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Каля 450 першакурснікаў Акадэміі, з іх - 15 дзяўчат, прыбылі з усіх абласцей краіны для навучання ў прэстыжнай установе вышэйшай адукацыі.

Курсанты асвойваюць розныя навучальныя дысцыпліны, сярод якіх: фізічная, агнявая, тактыка-спецыяльная, страявая падрыхтоўкі. 

Кожны навучальны дзень насычаны заняткамі, хлопцы і дзяўчаты штодня пазнаюць нешта новае, замацоўваюць ужо атрыманыя веды. А смачныя і сытны прыёмы ежы ў сталовай надаюць сілы і добры настрой навучэнцам.

29 жніўня адбудзецца ўрачысты рытуал прынясення Прысягі.

А праз чатыры гады сённяшнія першакурснікі атрымаюць першыя афіцэрскія званні і працягнуць сваю службу на розных пасадах, стануць оперупаўнаважанымі, участковымі, інспектарамі па справах непаўналетніх, супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі і іншымі прафесійнымі супрацоўнікамі, для якіх словы «служым закону, народу, Айчыне!»- норма жыцця і службы.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю