613
05.09.2025 | 10:04
Паказам оперы «Арлеанская дзева» адкрыўся 93-ці тэатральны сезон у Вялікім тэатры Беларусі. Дарэчы, менавіта гэтая пастаноўка ў кастрычніку будзе ўдзельнічаць у фестывалі «Бачыць музыку» ў Маскве. Акрамя таго, яна будзе прадстаўлена і на Мінскім міжнародным Калядным оперным форуме.
Сярод іншых чаканых падзей у новым тэатральным сезоне адбудзецца прэм’ера балета «Шчаўкунок» у пастаноўцы Ігара Колба 28 лістапада. Таксама ў снежні на Камернай сцэне будзе прэзентавана опера Георга Фрыдрыха Гендэля «Ацыс і Галатэя». А ў сакавіку 2026 года Вялікі тэатр Беларусі будзе здзіўляць новай пастаноўкай оперы Джузэпэ Вердзі «Набука».
Яркія моманты адкрыцця тэатральнага сезона — у нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.