1319
27.05.2025 | 20:18
27 мая ў мастацкай галерэі «МАСТАЦТВА» адбылося адкрыццё выставы аўтарскіх лялек і мішак Тэдзі.
Свае работы прадставілі 63 аўтары з усіх абласцей Беларусі, Расійскай Федэрацыі.
На гэты раз праект аб’яднаў у сабе мастацтва, навуку і ўяўленне, ствараўшы дзіўны свет, дзе лялькі і мішкі сталі даследчыкамі і адправіліся ў глыбакаводнае падарожжа.
Лялькі, якія можна ўбачыць на выставе, выкананы ў розных тэхніках і матэрыялах: фарфор, самацвярдзельная і палімерная гліна, валянне, вата, змешаная тэхніка, тэхналогія вырабу мішкі Тэдзі і інш.
Выстава будзе працаваць да 21 чэрвеня.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў