29 сакавіка 27-я Міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг «Адпачынак-2025» завяршыла сваю работу.
У заключны дзень правядзення адбыліся: панэль-сесія «Практыка-арыентаваная падрыхтоўка спецыялістаў у турызме: студэнцкія праекты», прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу горада Мінска, паказальныя выступленні спартсменаў РЦАП па мастацкай гімнастыцы і РЦАП па гімнастычных відах спорту, розыгрыш прызоў ад арганізатараў.
Арганізатары выстаўкі: Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнае агенцтва па турызме; горад-партнёр выставы — Санкт-Пецярбург.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў