Top.Mail.Ru

Выстава кітайскага фарфору адкрылася ў Мінску

824
20.08.2025 | 19:38

20 жніўня ў Кітайскім культурным цэнтры адбылася цырымонія адкрыцця тэматычнай выставы «Кітайскі белы фарфор Дэхуа».

З прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся саветнік па культуры Пасольства Кітая ў Беларусі Ся Гуаньюань, старшыня Пастаяннага камітэта Народнага сходу павета Дэхуа Чэнь Вэйцы.

У сваім выступленні першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі па навуковай, міжнароднай і асветніцкай рабоце Вікторыя Кузьміна адзначыла: «Віншую ўсіх нас з адкрыццём у сталіцы выставы "Кітайскі белы фарфор Дэхуа", якая з’яўляецца чарговым прыкладам нашай шматгадовай цёплай супрацы і глыбокага сяброўства, прыкладам рэалізацыі праектаў, накіраваных на збліжэнне нашых краін, папулярызацыі кітайскага мастацтва ў Беларусі і беларускага мастацтва ў Кітаі. Наша цеснае супрацоўніцтва аказвае значны ўплыў на развіццё культурнага дыялогу двух дружалюбных краін — Беларусі і Кітая».

Пасля афіцыйнай часткі майстар керамічнага мастацтва фарфору Дэхуа Вэй Дафэн расказаў пра сакрэты вырабу белага фарфору.

Дарослыя і дзеці змаглі прыняць удзел у майстар-класах па роспісе і лепцы.

Арганізатары выставы: Кітайскі цэнтр міжнароднага культурнага абмену і прасоўвання турызму, Кітайскі культурны цэнтр у Мінску, адміністрацыя павета Дэхуа. Суарганізатарам выступіў Цэнтр развіцця керамічнай прамысловасці павета Дэхуа.

Выстава будзе працаваць да 7 верасня.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю