Top.Mail.Ru

Выстава пра малую радзіму адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

839
18.07.2025 | 08:36

Адкрыццё выстаўкі Надзеі Барай «Трэба дома бываць часцей», прымеркаванай да 65-годдзя аўтара, прайшло 17 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Эспазіцыя, у якой прадстаўлена больш за 70 мастацкіх работ, быццам бы напаўняе гледачоў пяшчотай і нават нейкім добрым сумам.

У сваіх нацюрмортах, партрэтах і пейзажах мастачка распавядае пра побыт сваёй малой радзімы: вёскі Хадынічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. На выставе прадстаўлены працы мастачкі за апошнія 10 гадоў. 

Сама Надзея Барай за весь час працы праілюстравала і аформіла дзясяткі беларускіх выданняў, якія ппрынеслі выдаўцам і аўтарам шматлікія ўзнагароды ў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, прысвечаных мастацтву стварэння кніг.

Наведаць гэтую выставу можна да 5 кастрычніка.

Лізавета ГОЛАД, фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю