У суботу ў Мастацкай галерэі «МАСТАЦТВА» адкрылася выстава «Сугучча фарбаў».
Міжнародны праект аб’яднаў мастацкія работы мастакоў: Уладзіміра Дзядзюлі (Беларусь), Артура Нікіціна (Латвія), Ірыны Рэбніцкай (Фінляндыя), Станіслава Анціпава (Эстонія), Веры Станішэўскай (Эстонія), Анатоля Умеренкова (Эстонія).
Дзякуючы куратарам выставы Дыяне Верман (Эстонія) і Аляксандры Дабрадзеевай (Беларусь), глядач мае магчымасць пазнаёміцца з разнастайнасцю культур, школ жывапісу і пакаленняў. Праект адкрывае прастору для стваральнага культурнага дыялогу паміж краінамі.
Упершыню праект «Сугучча фарбаў» быў прадстаўлены на XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Выстава працягнецца да 27 верасня.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў