3 лістапада ў Мастацкай галерэі «МАСТАЦТВА» адбылося адкрыццё персанальнай выставы-рэтраспектывы Сяргея Малішэўскага.
У цырымоніі адкрыцця праекта прынялі ўдзел сваякі і калегі мастака.
Асабліва маляўнічая мова, унікальныя колеравыя рашэнні і неадназначныя персанажы — сюррэалістычны свет мастака. Многія беларускія мастацтвазнаўцы называлі творцу — «беларускім Босхам».
Таксама гледачам прадстаўлены работы Альгерда Малішэўскага, бацькі мастака. Тры партрэты сына як даніна павагі сямейным традыцыям.
Мастак нарадзіўся ў 1956 годзе ў сям’і вядомага мастака і педагога Альгерда Малішэўскага. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, беларускую Тэатральна-мастацкую акадэмію. Член Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднай гільдыі жывапісцаў. Быў членам аб’яднання «Плюраліс», членам аб’яднання мастакоў «Арцель». Сяргей Малішэўскі пайшоў з жыцця ў 2020 годзе.
Выстава працягнецца да 21 лістапада.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў