Top.Mail.Ru

Як адзначылі Яблычны Спас у Беларусі

1097
19.08.2025 | 15:42

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з самых галоўных свят у годзе — Праабражэнне Гасподняе або, па-народнаму, Яблычны Спас.

У гэты дзень людзі нясуць асвяціць у храмы яблыкі і іншую садавіну. Яшчэ лічыцца, што сёння прырода з летняй ператвараецца ў восеньскую.

Шанаванне яблыкаў у абрадавай практыцы беларусаў знайшло адлюстраванне ў гэтым свяце. З Яблычным Спасам у народным эпасе звязана яшчэ шмат легенд і прыкмет.

Па словах культуролагаў, адна з легенд, запісаных беларускімі этнографамі ў экспедыцыі па рэгіёнах краіны, сведчыць, што ў дзень Яблычнага Спаса Гасподзь адорвае душы памерлых дзяцей райскімі яблыкамі — першымі пладамі новага ўраджаю. Таксама па народнай традыцыі, да 19 жніўня нельга есці ніякіх пладоў новага ўраджаю, акрамя агуркоў, інакш будуць хварэць дзеці.

Фотаздымкі нашага рэпартажу зроблены ў мінскай парафіі «У гонар Усіх Святых» і Траецкай царкве, якая знаходзіцца на тэрыторыі гэтай жа парафіі.

Віктар Драчоў
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю