Зімовы сезон тут адкрылі яшчэ 15 снежня. З-за таго, што працянлы час не было прыроднага снегу работу ўключыліся спецыяльныя пушкі па стварэнні штучнага пакрыцця, дзякуючы чаму пачаў працаваць малы схіл, даўжыня якога 125 м, а вышыня — 30 м.
Час працы «Сонечнай даліны»: у буднія дні — з 12:00 да 22:00, у выхадныя — з 10:00 да 22:00. Выдача інвентара і экіпіроўкі ў пункце пракату ажыццяўляецца да 20:30.
Пакуль зіма не скончылася, спяшайцеся на Лысую гару — так у народзе называлі цяперашнюю «Сонечную даліну», якая ўзнікла ў выніку стварэння штучнага вадасховішча Лошыца ў 1985 годзе для забеспячэння вадой прамвузла ў мікрараёне Курасоўшчына. Вадаём выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 1.39 кіламетра і падзелены земляным насыпам (вул. Казінца) з двуххадовым калектарам. І Лысая гара — «Сонечная даліна» — прыгожа ўзвышаецца над воднымі прасторамі і забудовамі прыгожай Курасоўшчыны.
Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ
Фота аўтара