У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі дадзены старт праекту «Алімпійскі дзень у адным рытме з А1». Маштабнае спартыўнае свята, прымеркаванае да 35-годдзя НАК, сёлета пройдзе ў дабрачынным ключы: з 15 па 27 чэрвеня кожная хвіліна фізічнай актыўнасці ўдзельнікаў ператвараецца ў рэальную дапамогу дзецям.
Першую трэніроўку адкрылі прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, гендырэктар А1 Гельмут Дуз, а таксама вядомыя спартсмены — прызёры Алімпійскіх гульняў Антон Смольскі, Аліна Гарнасько і іншыя атлеты. Галоўная мэта праекта — сабраць 1 мільён «хвілін дабра» на карысць фонду «Дакрананне да жыцця».
Фінал грандыёзнага марафону пройдзе 27 чэрвеня на стадыёне «Дынама». А пакуль — фотарэпартаж з цырымоніі адкрыцця, дзе задалі галоўны спартыўны рытм чэрвеня.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара