Напярэдадні свят няштатны фотакар «Звязды» праехаў па самай паўднёвай аўтамабільнай трасе краіны — Р-6 — з мэтай паглядзець падрыхтоўку населеных пунктаў да Новага года.
Траса, якая злучае Тураў, Столін і Пінск, праходзіць па аўтадарозе Р-6 Івацэвічы — Пінск — Столін. Гэта рэгіянальная дарога ў Брэсцкай вобласці, якая праходзіць праз шматлікія населеныя пункты, з’яўляецца часткай буйнейшай магістралі Палесся, што робіць яе ключавым маршрутам для жыхароў і гасцей рэгіёна.
Першае фота — драцяны снегавік каля адміністрацыйнага будынка Тураўскага малочнага камбіната.
Далей у аграгарадку Альшаны заўважаны бармэн кафэ, які з любоўю ўпрыгожвае ўваход для наведвальнікаў. На галоўнай плошчы Давыд-Гарадка — спалучэнне помнікаў Леніна і цара Давыда з упрыгожанай навагодняй ёлкай і міні-ёлка мэблевага салона.
У Століне зацікавіла сімпатычная дзяўчына, кампазіцыя з падарункам каля будынка «Белтэлекама» і ўпрыгожаная сцягамі і светлавымі гірляндамі плошча Савецкая.
Больш за ўсіх жа ўразіў прыгажун Пінск, у якім засвяціліся кампазіцыі на плошчы Леніна.
Фота Віктара Драчова