527
19.11.2025 | 12:33
Хоць да аднаго з усімі намі любімага свята — Новага года — яшчэ амаль паўтара месяца, на вуліцах многіх гарадоў краіны ўжо з’яўляюцца першыя прыкметы будучай яго сустрэчы. Так у сталіцы краіны радуе гараджан упрыгожаная навагодняя ёлка каля ўнівермага «Беларусь», а вітрыны ЦУМа пару дзён як упрыгожылі цудоўныя святочныя вітрыны. Выдатная кампазіцыя з'явілася ў гандлёвым цэнтры «Галілеа» і пры ўваходзе ў кафэ «Залаты грабеньчык» на плошчы Перамогі. Апошнія штрыхі па ўпрыгожванні да Новага года робяцца каля філармоніі, цырка і, вядома ж, на галоўнай ёлцы краіны на Кастрычніцкай плошчы. Наперадзе жыхароў і гасцей сталіцы чакаюць новыя святочныя ўпрыгажэнні і сюрпрызы.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара