У Беларусі 8 сакавіка адзначаюць Міжнародны жаночы дзень. Свята лічыцца днём вясны, жаночай прыгажосці, пяшчоты, цеплыні і ўвагі да жанчыны незалежна ад яе ўзросту і статусу. У гэты дзень цудоўная палова чалавецтва атрымлівае заслужаныя віншаванні і словы падзякі за сваю стваральную працу, любоў, душэўную шчодрасць і натхненне.
8 сакавіка сталічныя вуліцы былі запоўнены кветкамі. Як расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, што да 5 сакавіка было выдадзена 1199 дазволаў на гандаль у асноўным фізічным асобам. Да 8 Сакавіка у беларускай сталіцы запрацавала 184 пляцоўкі. Акрамя афіцыйных месцаў, амаль на ўсіх прыпынках і ля падземных пераходаў стаяць прадаўцы сімвала Вясны, Любові і 8 Сакавіка.
Таксама ў гэты дзень супрацоўнікі аддзялення ДАІ Заводскага раёна стварылі свята для жанчын-вадзіцеляў. Уручалі кветкі інспектары ДПС Дзмітрый Каранькоў і Максім Шаставец, байцы МААП Андрэй Халупяк і Андрэй Мшар. Самыя яркія моманты паспеў сфатаграфаваць на карэспандэнт.
Таксама ў гэты дзень каля 1300 дзяўчын прынялі ўдзел у «Прыгожым забегу».
А Батанічны сад напярэдадні адкрыў кветкавую выставу, якая прадоўжыцца да 16 сакавіка.
Фота Аляксандра ГРЫГОР’ЕВА і Віктара ДРАЧОВА