Як у Мінску праходзіў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па фехтаванні

174
08.05.2025 | 19:34

На працягу пяці дзён у Палацы спорту ў Мінску праходзіў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па фехтаванні.

Беларускія фехтавальшчыкі дапушчаныя на ўсе найбуйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы, уключаючы чэмпіянаты свету і Еўропы.

У цяперашнім турніры, які стаў найважнейшай рэпетыцыяй перад міжнароднымі стартамі, больш за 200 наймацнейшых атлетаў краіны разыгралі 12 камплектаў узнагарод у спаборніцтвах рапірыстаў, шпажыстаў і шаблістаў у асабістых і камандных заліках. 

Сёння ў апошні дзень чэмпіянату ў камандных спаборніцтвах шаблістаў у мужчын перамаглі фехтавальшчыкі каманды Мінская вобласць — 1, у жанчын — Мінск — 1. 

Сярэбраныя і бронзавыя медалі атрымалі спартсмены з каманд Мінск — 1 і Брэсцкая вобласць — 1 у мужчын , Мінская вобласць — 1 і Брэсцкая вобласць — 1 у жанчын адпаведна. 

Моманты гэтых спаборніцтваў глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Фота Віктара ДРАЧОВА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю