Top.Mail.Ru

Яркія моманты «Бібліяночы-2026» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

126
25.04.2026 | 13:13

Рэспубліканская акцыя «Бібліяноч-2026», прысвечаная Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права, 24 красавіка зноў расчыніла дзверы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У гэтым годзе галоўнымі тэмамі сталі Год беларускай жанчыны і 20-годдзе новага будынка бібліятэкі, які адзначаць у чэрвені. Для гасцей арганізавалі мноства зон, дзе кожны знайшоў занятак даспадобы: ад лекцый і творчых майстар-класаў да экскурсій, гульняў і сустрэч з пісьменнікамі. Яркія моманты падзеі — у нашым фотарэпартажы.

Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю