Top.Mail.Ru

Яркія моманты фіналу Рэспубліканскага праекта «Курсант года»

1414
27.11.2025 | 18:01

Фінал Рэспубліканскага праекта «Курсант года» праходзіў у Мінску 26-27 лістапада. Усяго на перамогу прэтэндавалі 22 удзельнікі з Мінска, Гомеля, Гродна і Магілёва. Таксама сярод фіналістаў было і тры дзяўчыны. Непасрэдна 27 лістапада курсанты паказалі свае таленты ў творчай частцы конкурсу. Фіналісты прэзентавалі свой факультэт і ўдзел у яго жыцці. 

Па выніках конкурсу першае месца заняў курсант ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусі» Маргарыта Акуневіч. Другое месца ў курсанта ДУА «Інстытут Пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» Алега Мароза. А трэцяе — у курсанта ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» Сцяпана Герасіменкі. Варта адзначыць, што ўжо, паводле традыцыі, найлепшыя курсанты будуць удастоены права наведаць парад Перамогі 9 мая 2026 года на Краснай плошчы ў Маскве. Дзелімся з вамі яркімі момантамі мерапрыемства.

Лізавета ГОЛАД, фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю