102
30.09.2026 | 15:31
II Міжнародная прамысловая выстава «ІНАПРАМ. Беларусь» стартавала 30 верасня ў Нацыянальным выставачным цэнтры «BELEXPO». Усяго ў экспазіцыі бяруць удзел прадстаўнікі больш за 40 краін. Акрамя Беларусі і рэгіёнаў Расіі, на выставе прадстаўлены стэнды Азербайджана, Узбекістана, Кыргызстана, Казахстана, а таксама новых краін-удзельніц — Ірана і Камбоджы.
На выставе айчынныя прадпрыемствы прадстаўляюць больш за 160 стэндаў на плошчы 20 тысяч квадратных метраў.
Дзелімся з вамі яркімі кадрамі з выставы.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара