Top.Mail.Ru

Яркія моманты «Кубка наймацнейшых спартсменаў»

1610
09.09.2025 | 19:56

Спартыўныя спаборніцтвы па сучасным пяцібор’і «Кубак наймацнейшых спартсменаў» — «Фінал Кубка П. Ляднёва» праходзяць у Мінску. 

У спаборніцтвах, апрача беларускіх спартсменаў, бяруць удзел таксама атлеты з Расіі і Казахстана. Спарткомплекс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры ўпершыню прымае адразу ўсе пяць дысцыплін сучаснага пяцібор’я, што максімальна наблізіць правядзенне спаборніцтваў да фармату, устаноўленага міжнароднымі правіламі — «усе дысцыпліны за 90 хвілін».

Праграму Кубка наймацнейшых адкрыў адборачны раўнд па фехтаванні, паўфінал у жанчын пройдзе 10 верасня, мужчыны вызначаць фіналістаў 11 верасня. Медалі турніру будуць разыграны 12 верасня.

А якая атмасфера пануе на самих спаборніцтвах — глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Лізавета ГОЛАД, фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю