XVI Нацыянальны тэлевізійны конкурс «Тэлевяршыня» прайшоў 29 мая. Чырвоная дарожка, яркія эмоцыі, ганаровыя ўзнагароды і яркія музычныя нумары — такой была атмасфера мерапрыемства. Што да вынікаў, то Гран-пры конкурсу «Тэлевяршыня» ўдастоены «Першы інфармацыйны» (інфармацыйны тэлевізійны канал) — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. Таксама лепшай выніковай тэлепраграмай сталі «Контуры» — ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (тэлепраграма «Агульнанацыянальнае тэлебачанне»). Лепшым ток-шоу стала праграма «Яшчэ не вечар» — ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (тэлепраграма «Агульнанацыянальнае тэлебачанне»), а лепшай ранішняй інфармацыйна-забаўляльная тэлепраграмай — «Добрай раніцы, Беларусь!» — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (тэлепраграма «Беларусь 1»).
Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.
1389
30.05.2026 | 11:05