Top.Mail.Ru

Яркія моманты заключнага этапу конкурсу «Майстар года — 2026»

8
24.11.2026 | 17:03

Фінальнае выпрабаванне рэспубліканскага агляду прафесійных дасягненняў сярод майстроў вытворчага навучання «Майстар года — 2026» прайшло ў Мінску 24 лістапада. Конкурс закліканы падтрымаць творчы патэнцыял педагогаў, павысіць прэстыж прафесіі «майстр вытворчага навучання» і распаўсюдзіць лепшы педагагічны досвед па ўсёй краіне.

Заключны этап конкурсу доўжыўся амаль два месяцы. За званне найлепшага ў прафесіі змагаліся пераможцы абласных і Мінскага гарадскога адборачных тураў. 

Па выніках усіх выпрабаванняў званне «Майстар года — 2026» і галоўную ўзнагароду атрымала Вольга Лысікава з УА «Гродзенскі дзяржаўны каледж галіновых тэхналогій», прафесія «вытворца мясных паўфабрыкатаў».

Лізавета ГОЛАД, фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю