90
24.04.2026 | 16:07
На базе веладрома «Мінск-Арэны» праходзіць традыцыйны міжнародны турнір па боксе «MINSK OPEN» памяці заслужанага трэнера Беларусі Уладзіміра Батвінніка. На спаборніцтвы заявілася каля 200 спартсменаў 2010-2011 гадоў нараджэння з Беларусі, Германіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана. Хлопцы разыграюць медалі ў трынаццаці вагавых катэгорыях, дзяўчаты — у пяці.
Пераможцы турніру вызначацца ў нядзелю. Таксама 25 красавіка ўдзельнікаў чакае майстар-клас ад вядомых расійскіх баксёраў, чэмпіёнаў свету Канстанціна Цзю і Дзмітрыя Пірога. Дзелімся з вамі фатаграфіямі са спаборніцтваў.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара