Арганізатарамі фестывалю «Агеньчык запрашае сяброў», які праходзіць у Мінску, стала Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Самай відовішчнай падзеяй фестывалю стаў агляд-конкурс «Сцяг-шоу» — яркае жывапіснае шоу з беларускім каларытам, якое ўпрыгожылі дынамічныя і запальныя выступленні лепшых піянерскіх каманд з усіх абласцей рэспублікі з рознакаляровымі сцягамі. Выступленне кожнай каманды суправаджаўся бурнай падтрымкай гледачоў і ўдзельнікаў з іншых абласцей, а журы ацэньвала выступленні і выбірала лепшых.
Фестываль у нас існуе з 2019 года, з таго моманту, калі з’явіўся талісман піянерскай арганізацыі — рысяня Агеньчык. Беларусь з'яўляецца правапераемнікамі Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, і піянерскі рух сёлета ўжо святкуе 103-ю гадавіну.
Узрост удзельнікаў фестывалю — ад 9 да 17 гадоў. Сюды прыехалі пераможцы ўсіх абласных этапаў, а ўвогуле па краіне ў іх паўдзельнічалі больш за 15 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. БРПА сёння — гэта сучасная дзіцячая грамадская арганізацыя, якая ўкараняе новыя формы і метады работы з дзецьмі. У піянерскай арганізацыі складаецца больш за 630 тыс. дзяцей, а гэта каля 86% усіх школьнікаў краіны. І галоўная мэта арганізацыі — выхаванне грамадзяніна і патрыёта.
Фота Віктара ДРАЧОВА