Top.Mail.Ru

Заслаўе — адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, які ў 2025-м адзначае 1040-годдзе

934
01.10.2025 | 07:57

 Гісторыю горада захоўвае фонд музея-запаведніка «Заслаўе». Музей налічвае амаль 12,3 тыс. адзінак асноўнага і 4,7 тыс. адзінак навукова-дапаможнага фонду.

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» прадстаўляе ўнікальную тэрыторыю гістарычнага цэнтра горада з захаванымі помнікамі археалогіі і архітэктуры X-XX стст. і музеефікаванымі аб’ектамі. Для наведвання адкрыты музейна-выставачны комплекс, музей беларускай маляванкі, этнаграфічны комплекс «Млын», экспазіцыйны аб’ект «Кузня», дзіцячы музей міфалогіі і лесу, а таксама «Музей „ДОТ“». 

Тым не менш для таго каб наведаць і ўважліва агледзець экспазіцыі ўсіх гэтых філіялаў, якія знаходзяцца тут у крокавай даступнасці адзін ад аднаго, ужо не хапае кароткага восеньскага светлавога дня. Фатаграфіі рэпартажу паказваюць толькі малую частку гэтага выдатнага музея ў невялікім, але вельмі прывабным для гістарычнага турызму горадзе-спадарожніку сталіцы.

Віктар ДРАЧОЎ

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю