Top.Mail.Ru

Жальбіны з нагоды 83-й гадавіны смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

1221
28.06.2025 | 17:20

28 чэрвеня на Вайсковых могілках у Мінску адбылося мерапрыемства з нагоды 83-й гадавіны сьмерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

У музеі Песняра захоўваецца спецпаведамленне, дзе пазначана, што 28 чэрвеня 1942 года ў 22 гадзіны 30 хвілін «упаў у лесвічны пралёт і разбіўся да смерці народны паэт Беларусі Янка Купала». Пахаванне адбылося 1 ліпеня 1942 года ў Маскве. Прах паэта вярнулі на радзіму ў 1962 і перапахавалі на Вайсковых могілках у Мінску.

У знак удзячнай памяці творцы, ахвярна які служыў адраджэнню Беларусі, ля яго магілы прагучалі вершы-прысвячэнні Янку Купалу ад беларускіх паэтаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Віктар Іванчыкаў 

Фота аўтара


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю