Новы выставачны праект «Жанчына — душа краіны: ад вытокаў да нашых дзён», прымеркаваны да Года беларускай жанчыны, можна наведаць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сярод экспанатаў — традыцыйныя абярэгі, саламяныя «павукі», хупавыя жаночыя ўпрыгажэнні, аксесуары і ўнікальныя аўтарскія касцюмы — усе яны раскрываюць шматгранны вобраз беларускай жанчыны — захавальніцы культурнай спадчыны і стваральніцы новых традыцый.
Праект паказаў пераемнасць пакаленняў і глыбіню творчага досведу: звыклыя прыродныя матэрыялы — гліна, салома і дрэва — у руках майстрых ператварыліся ў сапраўдныя творы мастацтва. Наведаць экспазіцыю можна да 31 студзеня 2027 года.
Яркія кадры з адкрыцця — у нашым фотарэпартажы.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара