7 лістапада ва ўстанове адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча» прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй, у рамках якога адбылася традыцыйная сустрэча выпускнікоў і ветэранаў вучылішча.
У прасторнай актавай зале вучылішча сабраліся мамы, таты, дзядулі, бабулі разам з дзецьмі і ўнукамі. Усе жадаючыя змаглі сустрэцца з камандаваннем вучылішча, азнаёміцца з умовамі жыцця і побыту сувораўцаў, элементамі абноўленай вучэбна-матэрыяльнай базы, атрымаць тлумачэнне асаблівасцяў паступлення ў вучылішча ў 2027 годзе.
Выпускнікі МСВВ прайшлі ўрачыстым маршам на пляцы, аддалі даніну загінулым і пайшоўшым з жыцця аднакурснікам.
— У Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча паступіў у 1983 годзе, выпусціўся ў 1985-м. Пасля заканчэння вучобы паступіў у ваеннае вучылішча і да гэтага часу, нягледзячы на ўзрост, звязаны з узброенымі сіламі краіны. Мае таварышы па вучобе не толькі дасягнулі палкоўніцкіх і генеральскіх пасад, але і сталі кандыдатамі і дактарамі навук, дзяржаўнымі службоўцамі, міністрамі, знайшлі сябе ў многіх сферах дзейнасці. Звязвае нас усіх адно — мы годна служылі і служым нашай Радзіме. Вучылішча для ўсіх нас — школа жыцця! Не на словах, а на справе мы сталі патрыётамі, атрымалі ўпэўненасць у сваіх сілах і магчымасцях дасягнення вынікаў дзейнасці, — расказаў чытачам «Звязды» выпускнік вучылішча (29 выпуск) кандыдат ваенных навук палкоўнік запасу Аляксандр Барташэвіч. — Хачу пажадаць сённяшнім сувораўцам цярпення і імкнення пазнаваць новыя веды, якім вучаць у гэтых авеяных славай сценах!
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў