Каманды, якія складаюцца са старшакласнікаў сталічных школ, спаборнічаюць за званне лепшых у конкурсных этапах «Знаўцы АБЖ» (асновы бяспекі жыццядзейнасці), «Агляд строю і песні», у інтэлектуальных конкурсах «Інтэрнэт-пошук», «Аказанне першай дапамогі», творчых — «Хіт бяспекі», «Конкурс вясёлых і знаходлівых» і спартыўных спаборніцтвах «Пажарны спорт», «Выратаванне на водах».
Гарадскі злёт юных ратавальнікаў-пажарных для яго ўдзельнікаў — гэта магчымасць не толькі праявіць сябе як у асабістым, так і ў камандным заліку, але і атрымаць веды ў галіне бяспекі, незабыўныя эмоцыі, вопыт і новыя знаёмствы.
Наш фотарэпартаж з аднаго з самых складаных і дынамічных конкурсаў злёту — каманднай эстафеты «Пажарны кросфіт», створанай спецыяльна для трэніроўкі юных ратавальнікаў. Пяцёра найбольш спрытных і падрыхтаваных юнакоў і дзяўчат кожнай каманды спаборнічаюць на лепшы час у апрананні баявога адзення з апаратам сціснутага паветра, зматванні пажарнага рукава «васьмёркай» і наступным бегу з перашкодамі з пажарнай калонкай і шлангам, пошукам усляпую каштоўных грузаў у небяспечнай зоне і іншымі выпрабаваннямі, якія ўзнікаюць у ратавальнікаў падчас работы ў надзвычайных сітуацыях.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара