Top.Mail.Ru

Зноў прыйшла вясна да сцен старога храма

199
05.04.2026 | 11:01

Зноў вясна. Яе радасныя прыкметы бачныя паўсюдна. У цэнтры Мінска вакол старажытных храмаў, якім ужо шмат стагоддзяў, зноў льецца святло велікодных вярбінак — святочных букецікаў упрыгожаных рознакаляровымі стужкамі, самаробнымі папяровымі кветкамі, мініяцюрнымі фігуркамі вясёлых вясновых птушак. Як і ў мінулыя стагоддзі, вярбінкі — нязменны атрыбут велікоднага свята, запаветны ахоўны знак на ўвесь наступны год. 

Каля сцен Свята-Духава кафедральнага сабора такія велікодныя вярбінкі прапануюць добразычлівыя валанцёры вернікі, яны ж запросяць вас на арганізаваны імі дабрачынны кірмаш. Тыя, каму не хапіла месца патрапіць у сабор, маюць магчымаць бачыць і чуць набажэнства ў прамой трансляцыі на шматмятровым каляровым экране.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю