Top.Mail.Ru

...Але ж галоўнае, што ён паспеў — гэта зваяваць фашыстаў

Калі пачалася вайна і родная вёска апынулася «пад немцамі», за плячыма ў майго цесця Сцяпана Пятровіча Клокава было сем класаў школы і 15 гадоў жыцця. З няпоўных 18 ён — партызан, трохі пазней — курсант стралковага палка, наводчык, камандзір гарматы.



Цесць не любіў расказваць пра вайну, фарсіць узнагародамі. Адслужыўшы ў войску амаль сем гадоў, вярнуўся на радзіму, працаваў лесніком і бухгалтарам у Руднянскім лясніцтве, брыгадзірам і майстрам па будаўніцтве ў мясцовых саўгасах. З жонкай Марыяй Фёдараўнай яны выхавалі траіх дзяцей (на здымку з сынам і нявесткай).

...Гэта — хіба жменька фактаў з біяграфіі ветэрана, але за імі, гэтымі фактамі, Жыццё, напоўненае змаганнем і радасцю Перамогі, набыткамі і стратамі, штодзённай працай. Сцяпан Пятровіч быў добрым будаўніком, бацькам, клапатлівым дзядулем. Незадоўга да сыходу з зямнога жыцця дапамог мне паставіць лазню, падарыў невялічкую сякерку, якой карыстаюся і сёння... Але ж галоўнае, што паспеў — гэта зваяваць немцаў, і цяпер яго сямёра ўнукаў і адзінаццаць праўнукаў жывуць пад мірным небам.

Аляксандр МАТОШКА

Расонскі раён


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю